Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

12 Ліст 2026
Ongoing...

Перадсвяточная імпрэза “Каляды блізка”

На календары яшчэ лістапад, а мы ўжо пачынаем рыхтавацца да Калядаў – аднаго з самых чаканых зімовых святаў!

Запрашаем 12 лістапада а 19-й гадзіне наблізіць калядную пару разам: пазнаёміцца з традыцыямі святкавання, даведацца больш пра калядную абраднасць, развучыць песні і нават вызначыцца, якую ролю хацелася б выканаць у гурце калядоўшчыкаў. Атрымаем веды і ўменні, якія дапамогуць сёлета не проста чакаць Калядаў, а сустрэць іх па-беларуску – з песнямі, добрымі пажаданнямі і віншаваннямі для родных і блізкіх.

Вас чакаюць:

  • аўтарская экскурсія Кацярыны Аракчэевай па выставе «ЭТНАСУСВЕТ»;
  • расповед пра калядныя традыцыі і абраднасць;
  • калядныя спевы: развучым і разам заспяваем калядкі і шчадроўкі;
  • гарбата і цёплая атмасфера вячорак. Прысмакі да гарбаты можна захапіць з сабой!

Колькасць месцаў абмежаваная. Перадпродаж квіткоў – у касе музея з аўторка па нядзелю з 10:00 да 18:30 і па спасылцы https://afisha.relax.by/event/11172558-peradsvyatochnaja-mpreza-kalyady-bl-zka-/minsk/.

Кошт квіткоў: 15 р.
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

  • 00

    days

  • 00

    hours

  • 00

    minutes

  • 00

    seconds

Close Menu