Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

14 - 21 Каст 2026

Майстар-класы па стварэнні паштовак да Тыдня бацькоўскай любові

Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на майстар-класы па стварэнні паштовак да Тыдня бацькоўскай любові, якія адбудуцца з 14 па 21 кастрычніка.

Для вырабу паштовак можна будзе выкарыстаць сямейныя фотаздымкі Петруся Броўкі з жонкай і сынам. Гэта вобразы самых блізкіх паэту людзей, якія заўсёды былі побач, натхнялі і падтрымлівалі яго. У праграму таксама ўключана экскурсія па мемарыяльных пакоях музея, дзе можна ўбачыць, як жыла сям’я народнага паэта Беларусі.

Любоў да бацькоў жыве ў сэрцы кожнага чалавека. Яна не мае межаў і не патрабуе доказаў. Мы адчуваем яе ў кожным добрым слове і ў кожным цёплым позірку. Таму паштоўка, зробленая сваімі рукамі, стане прыемным знакам увагі да родных. Чакаем усіх, хто хоча сказаць словы падзякі самым дарагім людзям!

Кошт: 5 руб.

Абавязковы папярэдні запіс!

Адрас: г. Мінск, вул. К. Маркса, 30, кватэра 4.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

  • 00

    days

  • 00

    hours

  • 00

    minutes

  • 00

    seconds

Close Menu