Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

05 Каст 2025

Казкатэрапія з Аляксеем Кулаковым

З усімі здараецца недахоп летуценнасці і радасці. Асабліва часта такое бывае халоднай шэрай восенню. Усе: і дарослыя, і дзеці, часам хварэюць на дзіўную хваробу – дэфіцыт цудаў. Але ёсць вырашэнне – казкатэрапія!

Глыбокія і адначасова лёгкія гісторыі пра анёла шчаслівых момантаў,  пра тое, што ўсе мы звязаныя нябачнымі ніткамі, пра тое, што сапраўды губляем і знаходзім, і, вядома, пра нашую з вамі родную мову…

З дапамогай японскага папяровага тэатра – камішыбай, паказваць і расказваць будзе Аляксей Кулакоў – актор тэатра-батлейкі “Дом з марамі”, паэт, пісьменнік і сцэнарыст.

5 кастрычніка а 18-й гадзіне сустрэнемся ў Літаратурным, каб памарыць і павандраваць па казачным свеце.

Кошт: 20 рублёў.

Узрост: 6+.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Шчыра запрашаем!

  • 00

    days

  • 00

    hours

  • 00

    minutes

  • 00

    seconds

Close Menu