Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

22 Май 2026

Імпрэза да Дня памяці Максіма Багдановіча “А сэрца ўсё імкне да бацькаўскага краю”

22 мая з 11:00 да 13:00 Філіял «Фальварак Ракуцёўшчына» запрашае ўсіх прыхільнікаў творчасці Максім Багдановіч прыняць удзел у мерапрыемстве, прысвечаным Дню памяці паэта.

У кожнага народа ёсць асобы, якімі ён асабліва ганарыцца. Не з’яўляюцца выключэннем і беларусы. На нятленным палатне нашай гістарычнай памяці залатымі літарамі напісана імя Максіма Багдановіча – класіка беларускай літаратуры, які магутнасцю свайго таленту дасягнуў вяршынь мастацкага слова. Вёска Ракуцёўшчына – маляўнічая мясціна, куды ў 1911 годзе прыязджаў паэт. Менавіта тут былі створаны два цыклы вершаў – «Старая Беларусь» і «Места», а таксама паэмы «У вёсцы» і «Вераніка».

Уваход на мерапрыемства вольны.

Праграма:
11:00–11:30 – ускладанне кветак да памятных камянёў у вёсцы Ракуцёўшчына;
11:30–12:00 – літаратурна-музычная імпрэза «А сэрца ўсё імкне да бацькаўскага краю»;
12:00–13:00 – выступленні мясцовых творцаў, акцыя «Чытаем вершы Багдановіча разам», выступленне выкладчыкаў Красненскай музычнай школы.

Рэжым працы музея: з 10:00 да 19:00 (каса да 18:30).
Як даехаць: цягніком па маршруце Мінск – Маладзечна або Маладзечна – Мінск да станцыі Уша.
Адрас: Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, в. Ракуцёўшчына.
Тэл. +375 (17) 670-26-41.

  • 00

    days

  • 00

    hours

  • 00

    minutes

  • 00

    seconds

Close Menu