Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

08 чэрв 2024
Expired!

“Цімкавіцкія вытокі – 2024”

8 чэрвеня 2024 года ў вёсцы Цімкавічы Капыльскага раёна, на радзіме пісьменніка Кузьмы Чорнага, пройдзе трэцяе па ліку літаратурна-музычнае свята “Цімкавіцкія вытокі”. Свята ладзіцца ў філіяле “Літаратурны музей Кузьмы Чорнага” і на прылягаючых тэрыторыях, сумесна з Капыльскім раённым выканаўчым камітэтам і Саюзам пісьменнікаў Беларусі.

Час правядзення: 16:00 – 20:00.

У праграме – вялікая канцэртная праграма, экскурсіі па музеі і традыцыйнае чаяванне “Каля самавара Кузьмы Чорнага”, сустрэчы з пісьменнікамі, гульні, майстар-класы, разыгранкі, мноства інтэрактыўных пляцовак і фотазон.

Хэдлайнер фестывалю – вакальная група “Чысты Голас”.

Падрабязная праграма з’явіцца неўзабаве!

Запрашаем усіх аматараў літаратуры, музыкі ды падарожжаў у Цімкавічы разам з намі! Вы пабываеце ў вёсцы са старадаўняй гісторыяй, пазнаёміцеся з музеем яго знакамітага жыхара Кузьмы Чорнага, цудоўна правядзеце час на свежым паветры, за вершамі, спевамі ды танцамі. І ўсё гэта – у творчай, гасціннай атмасферы, у кампаніі прыязных цімкаўлян.

Музей арганізуе транспарт на мерапрыемства па маршруце Мінск-Цімкавічы-Мінск. Адпраўленне 8 чэрвеня 2024 года ў 13:30 ад набярэжнай р.Свіслач паблізу мемарыяла “Востраў слёз”. Прыкладны час ад’езду у Мінск – 20:30.

Квіткі – 30 руб. Папярэдні запіс па тэл. +375 (17) 363-94-65. Квіткі можна набыць ў касе Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры па адрасе г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13 або анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/858025.

 

Цімкавічы – вёска ў Беларусі, на рацэ Мажы. Знаходзіцца за 11 км на паўднёвы захад ад Капыля, за 136 км ад Менска. Першы пісьмовы ўпамін пра Цімкавічы змяшчаецца ў грамаце вялікага князя Аляксандра і датуецца 1499 годам. У Цімкавічах з 1908 году гадаваўся беларускі празаік Кузьма Чорны. Цяпер тут дзейнічае Літаратурны музей Кузьмы Чорнага (вул.Слуцкая, 60) – філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

The event is finished.

Close Menu