Аўтарская лекцыя Ганны Сілівончык “Традыцыйнае адзенне Гарадзеншчыны”
Кожны рэгіён Беларусі мае свае асаблівасці ў традыцыйнай культуры. Тут размова і пра спеўныя, танцавальныя, абрадавыя звычаі, і, канечне, пра строй.
Цікавая і маладаследаваная тэма – адзенне Гродзенскай вобласці і, разам з ёй, заходняй часткі Мінскай вобласці. Тут сялянскае адзенне старога тыпу ў цэлым раней выйшла з шырокага ўжытку і дайшло да нашых часоў у досыць малым аб’ёме. Але ўсё ж пэўныя матэрыялы па гэтым рэгіёне ёсць. І мы запрашаем паглядзець на гэтыя цікавосткі на аўтарскай лекцыі Ганны Сілівончык “Традыцыйнае адзенне Гарадзеншчыны”.
Пачатак: 21 снежня ў 17:00.
Кошт: 8 рублёў.
Усіх сардэчна запрашаем!
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.