Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Фотавыстава “Чароўныя мясціны”

У гісторыі рускай культуры музей-сядзіба “Міхайлаўскае” паўстае як адно з выбітнейшых памятных мясцін, звязаных з жыццём і творчасцю паэта А.С.Пушкіна. Каля алтарнай сцяны Свята-Успенскага сабора Святагорскага манастыра, за чатыры вярсты ад Міхайлаўскага, знаходзіцца яго прах.

Фотаэкспазіцыя “Чароўныя мясціны” са збору Дзяржаўнага мемарыяльнага гісторыка-літаратурнага і прыродна-ландшафтнага музея-запаведніка А.С.Пушкіна “Міхайлаўскае” знаёміла з серыямі фотаработ Георгія Мікалаевіча Васілевіча, які больш за дваццаць гадоў узначальвае Пушкінскі Запаведнік. Асноўны матыў фотагалерэі – пакланенне паэтычнаму генію паэта, улюбёнасць у бласлаўлёныя пушкінскія мясціны і прага перадаць крохкае імгненне вечнасці.

Фотаздымкі аўтара – гэта творчы роздум пра памяць, якая захоўваецца ў Запаведніку і пра тое, як жыве гэтае чароўнае месца сёння. Яскравасць, глыбіня, насычанасць колераў, ціхая гармонія… Кожны новы дзень тут непаўторны, кожная пара года на свой лад расквечвае знаёмы пейзаж незвычайнымі фарбамі.

Пушкінскі Запаведнік сёння – гэта пераменлівы свет пушкінскай літаратурнай краіны. Усё ў гэтым свеце гучыць сваім напевам, ствараючы асаблівы настрой душы, абуджаючы паэтычнае натхненне, якое прапанавалася адчуць кожнаму наведвальніку выставы “Чароўныя мясціны”.

Нататка з адкрыцця выставы

Close Menu