Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Яркай імпрэзай завяршыўся «Этнасусвет»

22 лістапада ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбыўся фінісаж фотавыставы Кацярыны Аракчэевай «ЭТНАСУСВЕТ». Заключная сустрэча стала магчымасцю яшчэ раз зірнуць на беларускі народны касцюм як на жывую традыцыю, у якой захоўваюцца памяць, прыгажосць і культурны код народа.

Госці паслухалі вясельныя і калядныя песні ў выкананні Кацярыны Аракчэевай і вучаніц спеўнай суполкі «Спевы з Астроўнай», а таксама далучыліся да аўтарскай экскурсіі, падчас якой Кацярына распавяла пра народныя строі, прадстаўленыя ў экспазіцыі.

Праз фотапартрэты сучасніц у традыцыйных строях, сапраўдныя прадметы народнага адзення і жывое гучанне песень перад гасцямі раскрыўся цэласны вобраз беларускай традыцыйнай культуры – разнастайнай, самабытнай і актуальнай сёння.

Дзякуем Кацярыне Аракчэевай, удзельніцам суполкі «Спевы з Астроўнай» і ўсім, хто завітаў на фінісаж, за гэты вечар, напоўнены музыкай, адкрыццямі і шчырай цікавасцю да беларускай спадчыны!

Close Menu