Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Урачыстае закрыццё фотавыставы Кацярыны Аракчэевай

22 лістапада а 18-й гадзіне запрашаем на ўрачыстае закрыццё фотавыставы Кацярыны Аракчэевай “ЭТНАСУСВЕТ”.

На фінісажы спеўны і тэкстыльны сусветы сыйдуцца разам на адзін вечар! Імпрэза будзе складацца з канцэртнай праграмы і аўтарскага расповеду Кацярыны пра народны касцюм, прадстаўлены на выставе.

На выставе ЭТНАСУСВЕТ прадстаўленая галерэя партрэтаў сучасных беларусак у традыцыйных аўтэнтычных строях, а таксама аўтэнтычныя касцюмы з розных рэгіёнаў нашай краіны. На закрыцці выставы вас чакае разгорнутая аўтарская экскурсія пра гэтыя строі і гісторыю іх стварэння.

Падчас канцэртнай праграмы прагучаць вясельныя і калядныя песні ў выкананні Кацярыны Аракчэевай і вучаніц спеўнай суполкі “Спевы з Астроўнай”.

Шчыра запрашаем!

Колькасць месцаў абмежаваная. Перадпродаж квіткоў – у касе музея з аўторка па нядзелю з 10:00 да 18:30 або анлайн па спасылцы: https://tickets.relax.by/tickets?id=3883

Кошт: 20 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Close Menu