Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Музычны вечар да 135-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на музычны вечар, прымеркаваны да 135-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Творчае прысвячэнне паэту падрыхтаваў гурт “Lumiere Tales”.

У праграме прагучаць мелодыі знакамітых беларускіх кампазітараў, а таксама аўтарскія творы музыкаў гурта ““Lumiere Tales” Івана Соласа і Андрэя Сакалова.

Гасцей чакаюць чароўныя гукі арфы, шчырыя мелодыі пан-флейты і клавішных – народныя матывы ў спалучэнні з электроннай музыкай. І ўсё гэта пад светлавыя візуальныя вобразы, натхнёныя прыродай Беларусі і паэзіяй Багдановіча.

Уваходны квіток – 25 руб. Квіткі можна набыць у касе музея або анлайн па спасылцы https://afisha.relax.by/conserts/11172629-muzychny-vechar-lumiere-tales-/minsk/

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Тэл. для даведак: +375 17 363 07 61, +375 17 355 22 95.

Close Menu