Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча

У Літаратурным музеі працуе выстава “Фіялкі зімою: жаночыя постаці пакалення асвечаных”. Экспазіцыя прысвечана літаратуры апошняй трэці ХVIII-першай паловы ХІХ стст., прадстаўленай праз творчасць жанчын-літаратарак эпохі Асветніцтва.

Напэўна, найбольш вядомая сярод гераінь экспазіцыі, Ганна Цюндзявіцкая. Яе кніга не была творам паэтычным ці празаічным. Гэта быў падручнік па хатняй гаспадарцы, рэч патрэбная і карысная. Таму кніга вытрымала 14 перавыданняў.

На першы погляд жыццё літаратаркі магло здавацца звычайным лёсам шляхцянкі, якая вяла гаспадарку і выхоўвала дзяцей. Аднак яна здолела ператварыць практычныя веды, назіранні і досвед свайго асяроддзя ў кнігі, што карысталіся попытам на працягу дзесяцігоддзяў.

У 1848 годзе ў Вільні выйшла яе кніга «Літоўская гаспадыня» – практычны дапаможнік па вядзенні хатняй гаспадаркі. Поўная назва дакладна перадавала змест і маштаб выдання: «Літоўская гаспадыня, або Навука прыстойнага ўтрымання дому і забеспячэння яго ўсімі прыправамі, кухоннымі, аптэчнымі і гаспадарчымі запасамі, а таксама гадавання і ўтрымання жывёлы, птушкі і іншых істот, паводле спосабаў самых выпрабаваных і правераных вопытам, і разам з тым самых танных і простых».

Кніга ахоплівала амаль усе бакі хатняга жыцця: кулінарыю, захоўванне прадуктаў, прыгатаванне напояў, хатняе лекаванне, догляд за свойскай жывёлай і птушкай, арганізацыю гаспадарчых запасаў. Аўтарка імкнулася не проста пералічыць рэцэпты і парады, але і прапанаваць спосабы, якія былі практычнымі, эканомнымі і даступнымі ў штодзённым ужытку.

Выстава “Фіялкі зімою: жаночыя постаці пакалення асвечаных” створана як падсумаванне праекта “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы”. 11 лістапада запрашаем на аўтарскую лекцыю яго стваральніка – даследчыка, архівіста Змітра Юркевіча.

Уваходны квіток: 8 рублёў.

Пачатак: 11 лістапада, 19:00.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu