Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Мерапрыемства да 90-годдзя з дня нараджэння прафесара Ю.П. Броўкі

29 кастрычніка 2026 года на факультэце міжнародных адносін БДУ адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 90-годдзю з дня нараджэння прафесара Юрыя Пятровіча Броўкі.

З вітальным словам выступіла дэкан факультэта міжнародных адносін Алена Анатольеўна Дастанка. Удзельнікі мерапрыемства падзяліліся ўспамінамі пра Юрыя Пятровіча як супрацоўніка кафедры міжнароднага права, як прафесара юрыдычных навук, як навуковага кіраўніка. Старшы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Петруся Броўкі Карына Кушчанка выступіла з паведамленнем пра дзейнасць Юрыя Пятровіча на пасадзе дырэктара музея, пра асабістыя стасункі паміж ім і яго бацькам – Пятром Усцінавічам Броўкам.

Пасля мерапрыемства адбылася навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў БДУ “Сучасныя праблемы грамадскіх адносін, якія ўзнікаюць у сувязі з выкарыстаннем тэхналогій штучнага інтэлекту”. Адным з пунктаў праграмы стала часовая выстава, прысвечаная Юрыю Пятровічу Броўку.

Close Menu