Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Суботнік у Музеі-дачы Васіля Быкава

29 кастрычніка 2026 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры далучыўся да традыцыйнага восеньскага месячніка па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні тэрыторый.

Працоўны дэсант музея высадзіўся ў філіяле «Музей-дача Васіля Быкава». Супрацоўнікі зграбалі апалае лісце, абразалі сухія галінкі дрэў і кустоў, прыбіралі тэрыторыю, каб навесці парадак у наваколлі і падрыхтаваць лецішча народнага пісьменніка да зімовага сезону.

Сумесная праца на свежым паветры – гэта не толькі клопат пра ўтульнасць і прыгажосць музейнай прасторы, але і добры спосаб правесці час разам, адчуць сябе адной камандай.

Цяпер Музей-дача Васіля Быкава гатовы сустракаць зіму!

Close Menu