Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Імпрэза з удзелам Ігара Бабкова і Ірыны Дубянецкай

Паэма Адама Міцкевіча “Дзяды” займае цэнтральнае месца ў інтэлектуальнай гісторыі Беларусі XIX стагоддзя.

Твор злучае ў адно эпохі, ідэі, культуры, кантэксты:

  • традыцыйная культура беларускай вёскі,
  • шляхецкая культура фальварка,
  • універсітэцкі асяродак Вільні,
  • свецкая культура Варшавы і імперская Пецярбурга.

Усё гэта становіцца часткай новай рамантычнай пілігрымкі праз краіны і эпохі, якая адбываецца ў часе гісторыі, на антрапалагічным памежжы жыцця і смерці.

3 лістапада, акурат у той час, калі традыцыйна адзначаюцца восеньскія Дзяды, запрашаем ў Літаратурны на адмысловую сустрэчу. Гэта будзе не проста знаёмства з традыцыяй свята і творам сусветна вядомага паэта. Нас чакае сумоўе двух даследчыкаў, філосафаў, творцаў Ігара Бабкова і Ірыны Дубянецкай. Праз плынь думак, развагаў і сэнсаў мы зможам зірнуць на знакаміты твор Адама Міцкевіча зусім праз іншую прызму і адкрыць яго нанова.

Уваходны квіток: 10 рублёў.

Час: 3 лістапада, 19:00.

Узрост: 12+.

Усіх сардэчна запрашаем!

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Close Menu