Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Творчы вечар паэта і музыкі Іллі Давідовіча

25 кастрычніка а 17-й гадзіне ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбудзецца творчы вечар Іллі Давідовіча – музыкі і паэта.

Вы пачуеце акустычны аўтарскі гарадскі фальклор з інды-каларытам і шчырымі тэкстамі ў спалучэнні з кранальным басам. Гэта музыка пра жыццё, пачуцці і дарогі — без лішняга шуму, але з вялікай душой і светлай тугой па чымсьці сваім. У мерапрыемстве прыме ўдзел музыка Т.С.Канструктар.

Запрашаем усіх душэўна і ўтульна правесці гэты восеньскі вечар!

Уваходны квіток – 20 руб.
Набыць квіткі можна анлайн па спасылцы https://afisha.relax.by/conserts/11170875-tvorchy-vechar-paeta-muzyk-ll-dav-dov-cha/minsk/, або ў касе музея ў дзень мерапрыемства.

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

Close Menu