Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на батлеечную вечарыну!

Шукаеце варыянты для цёплай сямейнай вечарыны? Мы падрыхтавалі для вас асаблівую інтэрактыўную праграму, якая дазволіць і дарослым, і дзецям патрапіць у чароўны свет беларускіх традыцый.

Што чакае нашых гасцей?

  • Захапляльны батлеечны спектакль “Прыгоды паноў Заблоцкага і Кубліцкага” (паводле аповедаў Пятра Васючэнкі).
  • Батлеечны экспромт “Як дзеўка Дрыпа ў школу збіралася”: можна будзе паспрабаваць сябе ў ролі сапраўднага батлейшчыка.
  • Віктарына “Панскія тарэсы” і творчы інтэрактыў.
  • Душэўная атмасфера з сюрпрызамі ад музея.

Батлейка — гэта не проста тэатр, гэта жывая сувязь пакаленняў. Прыходзьце ўсёй сям’ёй, каб разам стварыць новыя цёплыя ўспаміны, напоўненыя святлом, радасцю і любоўю!

Уваход – 10 рублёў.

Запіс абавязковы па тэлефоне +375 17 355 22 95.

Чакаем вас 21 кастрычніка а 18-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча па адрасе вул. М.Багдановіча, 7а.

Close Menu