Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Акцыя да Тыдня сям’і

Напярэдадні Тыдня сям’і запрашаем вас і вашых блізкіх сагрэцца душой і стварыць супольныя успаміны на нашай музейнай акцыі «Тыдзень цёплых сустрэч»!

Мы падрыхтавалі насычаную праграму, якая дапаможа бавіць час разам весела і цікава.

Для ўсёй сям’і:

  • 18 кастрычніка а 15-й гадзіне – сямейная праграма “Мышыныя гісторыі” (з паказам батлеечнага спектакля па кнізе Л.Рублеўскай “Прыгоды мышкі Пік-Пік”).
  • 21 кастрычніка а 18-й гадзіне – Інтэрактыўная праграма “Батлеечная вечарына для ўсёй радзіны” (з паказам батлеечнага спектакля паводле аповедаў П.Васючэнкі “Прыгоды паноў Заблоцкага і Кубліцкага”).

Спецыяльна для школьнікаў:

  • Майстар-клас «Цёплыя словы»: навучымся ствараць прыгожыя і кранальныя паштоўкі з вершамі беларускіх пісьменнікаў, каб павіншаваць сваю сям’ю.
  • Музейная праграма «Радавод» навучыць даследаваць гісторыю свайго роду.
  • Квэст «Па слядах сямейных таямніц» – захапляльнае падарожжа па залах музея з сакрэтамі, схаванымі ў музейных экспанатах.

Запіс па тэлефоне: +375 17 355 22 95.

Чакаем вас па адрасе: вул. М.Багдановіча, 7а.

Close Menu