Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Сустрэча да 105-годдзя з дня народзінаў паэта Веніяміна Блажэннага

15 кастрычніка спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння аднаго з самых незвычайных рускамоўных паэтаў Беларусі – Веніяміна Блажэннага.

Прапануем сустрэцца з гэтай нагоды ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. Пачытаем вершы Блажэннага, паслухаем лекцыю пра яго жыццё і творчасць, а таксама паглядзім дакументальны фільм. У ім людзі, што ведалі паэта і любяць яго творчасць, распавядуць пра свайго Блажэннага.

Імпрэза арганізавана сумесна з творчай майстроўняй «Шафа Дэга».

Кошт: 20р. Квіткі можна набыць анлайн па спасылцы https://afisha.relax.by/event/11170665-sustrecha-khvory-l-chycy-syabe-paetam-da-105-goddzya-z-dnya-narodz-na-paeta-ven-jam-na-blazhennaga-/minsk/ або ў касе музея.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Тэл. для даведак: +375 29 101 71 47.

Close Menu