Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Батлеечны спектакль паводле кнігі Людмілы Рублеўскай

Шссс…. Чуеце таямнічы шоргат?.. У музеі Багдановіча завялася мышка! Але не пужайцеся – гэта не зусім звычайная мышка: яна вельмі любіць салодкае, марыць выйграць у конкурсе прыгажосці, заняцца бізнесам, праславіцца на тэатральнай сцэне.

Сустракайце новы батлеечны спектакль «Прыгоды мышкі Пік-Пік» паводле знакамітай кнігі Людмілы Рублеўскай! Перад спектаклем аўтарка распавядзе гісторыю напісання кнігі і падпіша вашыя асобнікі.

Калі вы хочаце падарыць свайму дзіцяці сапраўднае свята, напоўненае беларускім каларытам, жывымі эмоцыямі і вясёлымі прыгодамі — чакаем вас 30 верасня а 18 гадзіне.

Колькасць месцаў абмежаваная – таму запісвайцеся заранёў па тэлефоне +375 17 355 22 95.

Кошт квітка – 10 рублёў.

Чакаем вас па адрасе вул. М.Багдановіча, 7а (Літаратурный музей Максіма Багдановіча).

Close Menu