Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзень беларускага пісьменства адзначылі ў Маскве

Дзень беларускага пісьменства адзначылі ў Маскве ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.

Адбылася прэзентацыя літаратурна-дакументальнай выставы «Максім Багдановіч. Жыццё і творчасць», прысвечанай 135-годдзю з дня нараджэння паэта. Яна падрыхтавана па матэрыялах фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

На прэзентацыі прысутнічалі нашчадкі сям’і паэта – стрыечныя ўнучатыя пляменнікі Максіма Багдановіча (па лініі цёткі Марыі Ягораўны Багдановіч) – Андрэй Андрэевіч Галаван і Вольга Яўгеньеўна Савельева.

Close Menu