Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурна-музычнае свята «Восень у Завоссі»

ВОСЕНЬ У ЗАВОССІ
літаратурна-музычны фестываль

26/09/2026, 12:00-16:00

Філіял «Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе”»

Завоссе – асаблівае месца на літаратурнай карце Беларусі. Менавіта тут, у родавым маёнтку Міцкевічаў, нарадзіўся Адам Міцкевіч – адзін з найбуйнейшых паэтаў беларускай, польскай і сусветнай літаратуры. Запрашаем на традыцыйнае літаратурна-музычнае свята «Восень у Завоссі», якое адбудзецца 26 верасня ў філіяле «Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе”».

Музей-сядзіба ўзнаўляе шляхецкі двор другой паловы XVIII стагоддзя: драўляны дом, свіронак, гумно, абора, лазня каля стаўка, студня-жораў, сад і кветнікі. Аснову музейнай экспазіцыі складаюць вобразы і матывы паэмы «Пан Тадэвуш».

Фэст з адметнай восеньскай атмасферай, шчырасцю і ўтульнасцю даўно палюбіўся не толькі прыхільнікам паэтычнага таленту Адама Міцкевіча, але і ўсім беларусам, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, шануе сваю літаратуру, культуру. «Восень у Завоссі» – гэта выдатная магчымасць на адзін дзень змяніць гарадскі рытм на спакой сядзібы і адчуць восень у яе асаблівым настроі.

Што чакае гасцей?

  • экскурсіі па музейнай сядзібе;
  • канцэртная праграма і музычныя выступленні;
  • сустрэчы з літаратарамі і лекцыі;
  • майстар-класы і інтэрактыўныя пляцоўкі;
  • квэсты і гульні;
  • рамесніцкі кірмаш;
  • фотазоны і кропкі харчавання.

Падрабязная праграма фестывалю будзе апублікавана бліжэй да даты мерапрыемства.

Як дабрацца?
Уласным транспартам па адрасе Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, в. Завоссе.

Уваход на фестываль вольны.

Для тых, хто хоча далучыцца да свята з Мінска, музей арганізуе трансфер Мінск–Завоссе–Мінск.
Кошт праезду – 50 руб. Неабходны папярэдні запіс і аплата. Тэл. +375 (17) 363 56 21.
Квіткі на трансфер можна набыць у касе Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры па адрасе г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Close Menu