Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча

Які беларус самы вядомы на зямным шары? Натуральна, дакладнага адказу на гэтае пытанне няма. Але калі згадаць, што межы свету зусім не абмяжоўваюцца Еўропай, адзін з галоўных прэтэндэнтаў будзе відавочны: гэта Ігнацій Дамейка, які праявіў сябе ў далёкай Лацінскай Амерыцы.

Дамейка – выдатны вучоны, вялікі асветнік. Хоць большая частка яго жыцця і прайшла ў Чылі, дзе пасля смерці ён быў прызнаны Нацыянальным героем, на радзіме, у Беларусі, яго памятаюць. І не проста памятаюць, а высока шануюць яго імя. І сведчанні таго – кнігі, дакументальныя і ігравыя фільмы, помнікі, музейныя экспазіцыі, міжнародныя навуковыя канферэнцыі.

На жаль, пра свой род і гісторыю сям’і знакаміты вучоны даследвання не пакінуў. Таму аднаўленнем яго радавода доўгі час займаліся складальнікі гербоўнікаў ці нешматлікія даследчыкі-“дамейказнаўцы”.

Наступная лекцыя праекта “Па мячы і па кудзелі.  Гісторыя сям’і –гісторыя асобы” якраз і раскрые некаторыя загадкі самога роду Дамейкаў, а таксама ў фокус нашай цікавасці патрапіць род Анцутаў, з якога паходзіла маці Ігнація.

Чакае нас і знаёмства са шляхамі роду Дамейкаў і самога знакамітага навукоўца. Калі б у часы Вялікага княства прашчуры Ігната Дамейкі не патрапілі ў Заслаўскае графства, то яшчэ невядома, як бы склалася гісторыя Рэспублікі Чылі. Таксама можна быць пэўным, што і самы вядомы твор Дамейкавага сябра Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш” не шмат бы меў шанцаў дайсці да чытача. З той самай, “заслаўскай” прычыны. У Заслаўі прайшлі найлепшыя гады жыцця сям’і Ігнатавага дзеда Казіміра Дамейкі. А як усе гэтыя акалічнасці ўзаемазвязаныя дазнаемся на аўтарскай лекцыі Змітра Юркевіча. Пагаворым і пра родныя мясціны Анцутаў, і пра Бартнікі і Вольна, што выкарыстоўваліся студэнтамі-філаматамі як летняя штаб-кватэра, і пра Мядзвядку, якую Ігнат Дамейка лічыў месцам свайго нараджэння і хросту.

Шчыра запрашаем у Літаратурны!

Час: 26.08.2026, 19:00.

Кошт білетаў: 8 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu