Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Тэатралізаваная музычна-паэтычная праграма

20 жніўня 2026 года ў 19:00 Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае вас на тэатралізаваную музычна-паэтычную праграму паводле твораў удзельнікаў літаратурнага аб’яднання “Актава”.

Хтосьці скажа, што “актава” (“осtavus” лац. восем) – гэта выключна музычны тэрмін, але выкарыстоўваецца ён і ў літаратуры: у вершаскладаннi так называюць васьмірадковы верш, у якім чаргуюцца жаночыя і мужчынскія рыфмы.

Літаб’яднанне “Актава”  было створана пры Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна ў канцы 2019 года і з той пары адкрывае свету новыя таленты, а таленты адкрываюць свету “Актаву”.

Агульны плён творчасці калектыву – выданне аднайменнага літаратурнага альманаха, творы з якога сталі асновай праграмы: “Адно паданне ў свеце ёсць…”.

Цягам імпрэзы вас чакаюць:

  • Вершы, песні, прадстаўленне з элементамі лялечнага тэатра;
  • Кніжная разыгранка;
  • Паэтычны батл-імправізацыя.

Уваходны квіток – 10 руб.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Тэл. для даведак: +375 17 363 07 61, +375 17 355 22 95.

Close Menu