Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

19 жнів 2026 - 30 Верас 2026
Ongoing...

Выстава мастацкіх работ Анатоля Гармазы “Ах, колькі ёсць красы…”

Запрашаем на выставу класіка беларускай карыкатуры Анатоля Гармазы, які ў гэты раз паўстае перад гледачом у новай іпастасі – як тонкі лірык і майстар пейзажу, прадаўжальнік традыцый нацыянальнага пейзажнага жывапісу. Прэзентуюцца работы, створаныя падчас пленэраў у любімых куточках Беларусі. Мастак імкнецца захаваць пачуццё непасрэднай блізкасці да беларускай прыроды з яе пагоркамі і пералескамі, барамі і дубравамі, ляснымі азёрамі і рачулкамі.

Мастацкія работы Анатоля Гармазы перадаюць велічнасць моманту і глыбокі лірызм, спалучаюць знешнюю маляўнічасць з філасофскім асэнсаваннем жыцця, яго хуткаплыннасці і абнаўлення, знікнення старога і нараджэння новага. Мастак абапіраецца на класічныя падыходы, але мае адметны стыль, які адчуваецца ў кампазіцыі, каларыце і манеры пісьма. Яго карціны не з’яўляюцца ілюстрацыямі да вершаў Максіма Багдановіча, але гарманічна перагукваюцца з паэзіяй класіка, абодва творцы шукаюць «красу і светласць, і прастор» і шчодра дзеляцца сваім бачаннем свету.

Анатоль Гармаза – вядомы беларускі мастак. Нарадзіўся 10 лютага 1955 г., у в. Навасады, (Дзяржынскі раён, Мінская вобласць). Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава, мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С.М.Кірава. З 1978 г. літаратурны супрацоўнік часопіса «Вожык», з 1984 г. – галоўны мастак гэтага часопіса, з 1995 г.  – шэф-рэдактар газеты «Пікнік». На сённяшні момант Анатоль Іванавіч – генеральны дырэктар ААТ «Рэдакцыя газеты “Шапакляк”», сярод выданняў якой – газеты «Друг пенсионера», «Шапокляк», часопісы «Я на пенсии», «Зайкина школа», «Сказка на ночь» і інш. А.І.Гармаза – удзельнік рэспубліканскіх і замежных выстаў, штогод прымае ўдзел у міжнароднай выставе карыкатуры ў Турцыі.

Выстава працуе з 19 жніўня па 30 верасня 2026 года.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а (Літаратурны музей Максіма Багдановіча).

Тэл. для даведак: +375 17 355 22 95.

  • 00

    days

  • 00

    hours

  • 00

    minutes

  • 00

    seconds

Close Menu