Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Куратарская экскурсія Змітра Юркевіча па выставе мастацкіх работ Алеся Родзіна

У Літаратурным музеі працягвае працу выстава жывапісу Алеся Родзіна “Экалагічная дысперсія”. У кантэксце творчасці Алеса Родзіна дысперсія, рассейванне – гэта глыбокая метафара. І пасля сыходу мастак пакінуў інтэлектуальнае і творчае выпраменьванне, якое захапляе ўсё новых і новых прыхільнікаў. На працягу дзесяцігоддзяў Алесь Родзін ствараў уласную экасістэму сэнсаў, якая не знікла, а пачала працэс дысперсіі — пранікнення ў свядомасць новых пакаленняў, рассейвання ідэй у прасторы і часе.

13 жніўня а 19-й гадзіне запрашаем далучыцца да куратарскай экскурсіі ад стваральніка выставачнага праекта “Экалагічная дысперсія” Змітра Юркевіча – сябра і паплечніка Алеся Родзіна. Падчас аповяду вы атрымаеце ўнікальную магчымасць пабачыць абноўленую экспазіцыю, якая зусім нядаўна дапоўнілася новымі работамі!

Гэтая выстава ўяўляе сабой не проста нерухомы помнік, а з’яву, якая ўвасабляе ў сабе дынамічную прыроду самога Родзіна. Падчас экскурсіі вы даведаецеся пра незвычайны творчы шлях мастака, пра яго пошукі і эксперыменты, пра тое, як ён узаемадзейнічаў з рознымі творчымі супольнасцямі і як яго працы сталі часткай перформансаў нулявых.

Час: 13 жніўня, 19:00.

Кошт: 10 рублёў.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Шчыра запрашаем!

Close Menu