Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на адкрыццё!

17 ліпеня 2026 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрыецца часовая экспазіцыя «Рыцар рускай літаратуры. Жыццё В.Р. Бялінскага ў малюнках пензенскага мастака Б.І. Лебедзева» з фондаў Дзяржаўнай бюджэтнай установы культуры «Аб’яднанне дзяржаўных літаратурна-мемарыяльных музеяў Пензенскай вобласці». Пачатак а 17-й гадзіне.

У 1941 годзе ў Пензу на пастаяннае месца жыхарства прыехаў мастак Б.І. Лебедзеў, выпускнік Саратаўскага мастацкага вучылішча. Пензенская зямля і яе гісторыя шчодра натхнялі яго, падказваючы новыя тэмы для творчасці.

Асаблівую цікавасць уяўляе гісторыя стварэння графічнай серыі Б.І. Лебедзева «Бялінскі», малюнкі з якой будуць прадстаўлены на выставе. У 1942 годзе Барыс Іванавіч пачаў працу над партрэтам Вісарыёна Рыгоравіча Бялінскага. Асоба выбітнага літаратурнага крытыка настолькі захапіла мастака, што ён паглыбіўся ў архіўныя матэрыялы, па ўспамінах родных і сяброў аднаўляў знешні выгляд Бялінскага і асобныя эпізоды яго жыцця, раіўся з літаратуразнаўцамі.

Лебедзеў наведваў мясціны, звязаныя з імем Бялінскага, працаваў у Бельгіі, Маскве, Ленінградзе, Пензе, Чэмбары. Да 100-годдзя з дня смерці В.Р. Бялінскага, у 1948 годзе, ён стварыў маштабную серыю малюнкаў, якая адлюстроўвае жыццёвы шлях славутага земляка. Гэтыя творы ўвайшлі ў альбом «В.Г. Бялінскі ў жыцці». 62 малюнкі з гэтай серыі Б.І. Лебедзеў падарыў музею пісьменніка.

На выставе будуць прадстаўлены 56 лічбавых копій малюнкаў з гэтай серыі.

Уваход на адкрыццё вольны. Сардэчна запрашаем!

Экспазіцыя будзе дзейнічаць па 30 жніўня 2026 года па адрасе г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Close Menu