Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Майстар-клас Ірыны Князевай

Запрашаем дзяцей і дарослых на творчы майстар-клас па стварэнні «відзікаў», які адбудзецца на Музеі-дачы Васіля Быкава ў Ждановічах.

Відзік – гэта малюнак на шкле, змешчаны ў рамку і падбіты каляровай паперай або фальгой. Такія працы былі папулярнай формай народнага мастацтва ў Беларусі і ўпрыгожвалі інтэр’еры сялянскіх хат. Падчас занятку вы не толькі пазнаёміцеся з гэтай цікавай мастацкай традыцыяй, але і створыце ўласны аўтарскі твор.

Падчас майстар-класа вы:

  • даведаецеся пра гісторыю і асаблівасці беларускіх «відзікаў»;
  • пазнаёміцеся з традыцыйнымі сюжэтамі і дэкаратыўнымі матывамі;
  • пакрокава авалодаеце тэхнікай роспісу па шкле;
  • створыце ўласны «відзік» пад кіраўніцтвам мастачкі Ірыны Князевай.

Мы абяцаем атмасферу творчасці, спакою і натхнення, прыемныя эмоцыі і сапраўднае задавальненне ад працэсу. А галоўнае – вы забярэце дадому ўнікальную працу, зробленую ўласнымі рукамі.

Час: 26 ліпеня 2026 года, 14:00.

Кошт удзелу – 25 рублёў. У кошт уваходзяць усе неабходныя матэрыялы: рамка са шклом фармату А4, акрылавыя фарбы, пэндзлі, маркеры, трафарэты, фартухі, нарукаўнікі, сурвэткі і іншыя матэрыялы.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Папярэдні запіс абавязковы: +375 29 811 21 85

Месца правядзення: Мінскі раён, аг. Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62.

Close Menu