Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Куратарская экскурсія ў Музеі-дачы Васіля Быкава

Запрашаем на зборную куратарскую экскурсію ў Музеі-дачы Васіля Быкава – лецішчы народнага пісьменніка Беларусі ў Ждановічах.

Куратар музея Ірына Князева пазнаёміць вас з мемарыяльнай экспазіцыяй і дапаможа адчуць асаблівую атмасферу дома, дзе Васіль Быкаў жыў і працаваў, адпачываў, сустракаўся з сябрамі, калегамі і блізкімі людзьмі. Экскурсія раскрые малавядомыя старонкі жыцця пісьменніка, яго творчыя звычкі, жыццёвыя прынцыпы і гісторыю стварэння музея.

У праграме:

  • куратарская экскурсія па музеі-дачы, дзе кожны экспанат захоўвае памяць пра жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава;
  • размова пра асобу пісьменніка, яго літаратурную спадчыну і месца ў беларускай культуры;
  • магчымасць задаць пытанні куратару і прыняць удзел у жывой размове;
  • памятныя сувеніры для ўдзельнікаў сустрэчы.

Час: 25/07/2026, 14:00.

Кошт удзелу – 10 рублёў.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Папярэдні запіс абавязковы: +375 29 811 21 85.

Месца правядзення: Мінскі раён, аг. Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62.

Шчыра запрашаем!

Close Menu