Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на літаратурны пленэр!

Запрашаем на літаратурны пленэр пад шатамі старых бяроз, якія растуць на падворку Музея-дачы Васіля Быкава і калісьці натхнялі пісьменніка на творчасць. Занятак, разлічаны на ўдзельнікаў розных узростаў, дапаможа пашыраць літаратурныя веды, развіць творчыя, пазнавальныя і мастацкія здольнасці.

Падчас сустрэчы мы:

  • будзем развіваць навыкі аналізу твора і разумення яго асноўнай ідэі, сюжэта і структуры;
  • суперажываць героям і разважаць над іх учынкамі;
  • узбагачаць слоўнікавы запас і ўдасканальваць уменне аргументавана выказваць свае думкі;
  • абменьвацца меркаваннямі і развіваць крытычнае мысленне;
  • атрымаем асалоду ад сяброўскіх зносін за кубкам гарбаты і пачастункамі.

На пленэр варта прыходзіць падрыхтаванымі, папярэдне прачытаўшы твор, пра які пойдзе гаворка.

18 ліпеня запрашаем на сустрэчу, прысвечаную апавяданню Васіля Быкава «На сцяжыне жыцця». Таксама раім паглядзець кінафільм “Фруза” (к/с “Беларусьфільм”, рэж. В.Нікіфараў, 1981 г.), зняты па апавяданні “На сцяжыне жыцця”. Параўнаем абодва творы падчас абмеркавання.

Вядоўца пленэру: куратар Музея-дачы Васіля Быкава Ірына Князева.

Час: 18 ліпеня 2026, 14:00.

Уваход: 10 руб. Запіс па тэл. +375 29 811 21 85.

Адрас: Мінскі раён, аг. Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62 (Філіял “Музей-дача Васіля Быкава”).

Close Menu