Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

На радзіме Кузьмы Чорнага з поспехам прайшлі V «Цімкавіцкія вытокі»

V літаратурна-музычны фестываль «Цімкавіцкія вытокі» сабраў сяброў, гасцей і аматараў беларускай культуры на радзіме Кузьмы Чорнага!

20 чэрвеня Цімкавічы зноў сталі месцам сустрэчы тых, хто шануе роднае слова, беларускую песню, народныя традыцыі і духоўныя вытокі сваёй краіны. У гасцінным куточку, дзе нарадзіўся і вырас класік беларускай літаратуры Кузьма Чорны, цягам усяго дня панавала асаблівая атмасфера – шчырая, творчая і па-сапраўднаму сямейная.

На галоўнай сцэне гучалі песні ў выкананні творчых калектываў Капыльшчыны, народных ансамбляў і эстрадных выканаўцаў. Музыка, вершы, апладысменты і добры настрой аб’ядналі ўдзельнікаў свята розных пакаленняў.

Сапраўдным цэнтрам прыцягнення стаў Літаратурны музей Кузьмы Чорнага. Госці ўдзельнічалі ў квэстах, квізах, майстар-класах, літаратурнай гасцёўні, знаёміліся з жыццём і творчасцю пісьменніка, а падчас традыцыйнага чаявання «Каля самавара Кузьмы Чорнага» маглі адчуць непаўторную атмасферу цімкавіцкай гасціннасці.

Фестываль яшчэ раз пацвердзіў: культурная спадчына Кузьмы Чорнага жыве, натхняе і аб’ядноўвае людзей. Дзякуем усім удзельнікам, гасцям, партнёрам, творчым калектывам, майстрам народнай творчасці і валанцёрам за цудоўнае свята!

Да новых сустрэч на «Цімкавіцкіх вытоках»!

Прапануем вашай увазе фотасправаздачу з самых яркіх момантаў фестывалю.

Фота Ганны Карповіч

Фота Сяргея Козела

Close Menu