Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Куратарская экскурсія ў Музеі-дачы Васіля Быкава

Запрашаем на зборную куратарскую экскурсію па лецішчы народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава ў Ждановічах. Куратар музея-дачы Ірына Князева не толькі пазнаёміць вас з музейнай экспазіцыяй, але і дапаможа адчуць атмасферу гэтага незвычайнага месца, дзе Васіль Быкаў жыў, працаваў, адпачываў і прымаў блізкіх людзей.

У праграме:

  • куратарская экскурсія па музеі-дачы, дзе кожны экспанат захоўвае памяць пра жыццё і творчы шлях пісьменніка;
  • размова пра асобу і творчасць Васіля Быкава, яго ролю ў беларускай літаратуры і культуры;
  • памятныя сувеніры для ўдзельнікаў сустрэчы.

Час: 3 ліпеня 2026 года, 14:00.
Кошт: 10 рублёў.
Абавязковы папярэдні запіс: +375 29 811 21 85.
Адрас: Мінскі раён, аг. Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62 (Музей-дача Васіля Быкава).

Close Menu