Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Куратарская экскурсія Змітра Юркевіча па выставе мастацкіх работ Алеся Родзіна

У Літаратурным музеі працуе выстава пад незвычайнай назвай “Экалагічная дысперсія”. Назва экспазіцыі не проста адсылае да фізічнай з’явы рассейвання святла або рэчыва. У залах музея прадстаўленыя мастацкія працы Алеся Родзіна. У кантэксце яго спадчыны дысперсія – гэта магутная метафара інтэлектуальнага і творчага выпраменьвання. Мастак на працягу дзесяцігоддзяў ствараў уласную экасістэму сэнсаў, якая не знікла з яго сыходам, а пачала працэс дысперсіі — пранікнення ў свядомасць новых пакаленняў, рассейвання ідэй у прасторы і часе.

24 чэрвеня а 19-й гадзіне запрашаем на куратарскую экскурсію паплечніка і сябра Алеся Родзіна, стваральніка выставачнага праекта Змітра Юркевіча. Гэтая выстава – не статычны помнік, а жывы арганізм, які адлюстроўвае дынамічную прыроду самога Родзіна. Менавіта аб яго незвычайным творчым і жыццёвым пошуку, аб дзейнасці творчых суполак і перфомансах нулявых пойдзе расповяд на экскурсіі. А таксама вас чакае багата пранікнёных успамінаў чалавека, які амаль 2 дзесяцігоддзі быў поруч з мастаком і яго творчым сусветам. Прыходзьце знаёміцца з авангардным мастацтвам і асабістым мастацкім космасам!

Кошт: 10 рублёў.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Шчыра запрашаем!

Close Menu