Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Часовая экспазіцыя “Да 140-годдзя Змітрака Бядулі”

У філіяле “Беларуская хатка” ўстановы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” працягвае працу часовая экспазіцыя “Да 140-годдзя Змітрака Бядулі”.

Творчасць Змітрака Бядулі  – узор найвышэйшай мастацкасці і гуманізму. Глыбокае веданне жыцця, спалучанае з філасофскім светапоглядам і вялікай любоўю да людзей, выразна адлюстравана ў творчасці мастака слова. У штодзённым пісьменнік бачыць шматграннасць, аналізуе жыццё чалавека, яго думкі, настроі. Творы Змітрака Бядулі кранаюць душы прыгажосцю метафар і вобразнасцю, прымушаюць кожнага задумацца над чалавечай існасцю.

Асобная старонка творчасці – артыкулы і апавяданні, прысвечаныя сябру Максіму Багдановічу, які ў 1916 годзе прыязджаў на Радзіму і пасяліўся ў доме, дзе жыў Змітрок Бядуля. У экспазіцыі прадстаўлены лісты да бацькі Максіма – да Адама Ягоравіча.

Найвялікшая любоў Змітрака Бядулі – родная зямля, дзівосны непаўторны свет прыроды, таемны і рамантычны. Пабачанае ў рэальнасці перадаецца пісьменнікам надзвычай выразна. Такое паэтычнае светабачанне і светаадчуванне аўтара вельмі расчульвае.

На выставе ўвазе наведвальнікаў прадстаўлены прадметы, звязаныя з асобай творцы: фатаграфіі, кнігі, часопісы. Змітрок Бядуля быў вельмі ўважлівым і клапатлівым чалавекам, пра што яскрава сведчаць лісты да родных і сяброў.

У аснову часовай экспазіцыі пакладзены матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

Наведаць выставу можна па ўваходным квітку ў музей.

Адрас: г. Мінск, вул. Рабкораўская, 19.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 375 52 13.

Close Menu