Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на адкрыццё перасоўнай выставы!

18 чэрвеня 2026 года ў Дзяржаўным музея гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца адкрыццё перасоўнай выставы, прысвечанай багатай літаратурнай спадчыне Башкартастана і сяброўскім сувязям паміж Беларуссю і Башкірыяй. Выстава прадастаўлена Нацыянальным літаратурным музеем Рэспублікі Башкартастан. Гэта падзея стане сапраўдным падарункам для ўсіх аматараў мастацкага слова і тых, хто цікавіцца культурным дыялогам паміж народамі.

Пачатак а 17-й гадзіне. Уваход на адкрыццё вольны.

Экспазіцыя пад назвай «Зямля Урала – калыска натхнення: літаратурныя галасы Башкартастана» запрашае наведвальнікаў у захапляльнае падарожжа па старонках башкірскай літаратуры, раскрываючы яе шматграннасць і глыбіню.

Выстава падзелена на сем тэматычных зон, кожная з якіх адкрывае гэты багаты свет з новага боку:

  • «Галасы продкаў: вытокі башкірскай славеснасці» – пагрузіць вас у свет старажытных паданняў і эпасаў, якія заклалі падмурак нацыянальнай літаратуры.
  • «Спадчына залатога веку: башкірскія пісьменнікі-асветнікі» – пазнаёміць з творчасцю выдатных дзеячаў, чые творы сталі важнымі вехамі ў развіцці башкірскай культуры.
  • «Башкірская літаратура: ад ХХ стагоддзя да ХХІ» – прасочыць эвалюцыю літаратурнага працэсу, прадставіўшы ключавых аўтараў і асноўныя напрамкі апошніх стагоддзяў.
  • «Літаратурны Урал: натхненне зямлі» – пакажа, як прыгажосць і самабытнасць уральскай прыроды знаходзілі адлюстраванне ў творах башкірскіх пісьменнікаў.
  • «Літаратурнае сяброўства: Беларусь і Башкірыя» – падкрэсліць гістарычна сфарміраваныя цесныя сувязі і ўзаемнае ўзбагачэнне літаратурных традыцый дзвюх рэспублік.
  • «Пяро і подзвіг» – раскажа пра пісьменнікаў, чыя творчасць непарыўна звязана з гераічнымі старонкамі гісторыі і абаронай Айчыны.
  • «Мост праз час» – стане сімвалам пераемнасці пакаленняў і нязменнай каштоўнасці літаратурнай спадчыны.

Выстава дае магчымасць пачуць галасы тых, хто сваім талентам і працай узбагаціў сусветную культуру, адчуць дух Башкартастана і ацаніць тую асаблівую сувязь, якая аб’ядноўвае народы праз мастацтва слова.

Шчыра запрашаем усіх жадаючых!

Выстава будзе працаваць да 12 ліпеня 2026 года.

Тэл. +375 17 395 44 47.

Close Menu