Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча і Ірыны Князевай да 40-годдзя выхаду кінафільма “Знак бяды”

У 2026 годзе мы адзначаем 40 год з дня першага выхаду на экран кінастужкі “Знак бяды”. Пра тое, як нараджаўся фільм, мы даведаемся на аўтарскай лекцыі Змітра Юркевіча і Ірыны Князевай у межах штогадовай музейнай акцыі “Быкаўскія дні”.

Па  сваёй трагічнасці і насычанасці дзеяння аповесць “Знак бяды” лічыцца самым антываенным творам Васіля Быкава. Адным з першых чытачоў рукапіса аповесці стаў Міхаіл Пташук. Рэжысёр убачыў у творы лёс сваёй маці, сваёй сям’і. З гэтага моманту і пачынаецца адлік у гісторыі стварэння знакавага фільма Міхаіла Пташука, які пазней будзе прызнаны ці не самым важным у гісторыі беларускага кінематографа. І не толькі беларускага, бо ён трывала займае адну з пазіцый у топ-10 лепшых фільмаў пра вайну.

Час: 21/06/2026, 14:00.
Кошт: 10 руб.
Тэл. +375 29 811 21 85.
Адрас: а/г Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62 (Філіял “Музей-дача Васіля Быкава”).

Close Menu