Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылася “Ноч музеяў: Час рамантыкаў і аптымістаў”

16 мая ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылася “Ноч музеяў: Час рамантыкаў і аптымістаў”, якая была прысвечана эпосе 1960-х гадоў. Госці мерапрыемства на працягу вечара змаглі праверыць свае веды ў інтэлектуальнай гульні, пагартаць часопісы і кнігі тагачаснага перыяду, зрабіць непаўторную паштоўку з зорна-касмічнымі матывамі, даведацца пра сваю будучыню падчас варажбы, паглядзець скрозь фільмаскоп кадры з вандровак Юрыя Броўкі, сына паэта. Асноўную праграму склалі лекцыі слынных гісторыкаў – Антона Дзянісава (“Мінск 1960-х гадоў. Горад, архітэктура і людзі сонечнай эпохі”) і Аляксандра Гужалоўскага (“Больш не табу: мадэрнізацыя інтымнай сферы ў гады хрушчоўскай адлігі (1953 – 1968)”). Студыя танцаў “Качели” правяла энергічны майстар-клас па джазавых танцах. Завяршэннем “Ночы музеяў” стаў камерны акустычны канцэрт гурта “Барысаўскі Тракт”, дзе прагучалі рамантычна-ўзнёслыя, любімыя песні слухачоў.

Close Menu