Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Ноч музеяў: Зорны час”

Ноч музеяў – ці не самая яркая падзея ў культурным жыцці краіны ў маі.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча традыцыйна далучаецца да свята і прапануе наведвальнікам разам прабавіць вечар, ноч і як яно там пойдзе далей.

“Зорны час” – менавіта касмічная тэматыка будзе лейтматывам мерапрыемства. Звяртаем вашу ўвагу, што пачнецца ўсё з дзіцячай праграмы а 17-й гадзіне.

Для самых маленькіх – спектакль Таццяны Крыцкай “Палахлівае мышаня” і інтэрактыўная праграма пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой – “Касмічныя прыгоды Вухуціка”.

Можна паўдзельнічаць у майстар-класах па візуальнай паэзіі, выканаць творчыя заданні на развіццё фантазіі, паслухаць пра вершы, якія ляталі ў космас.

А 19-й гадзіне распачынаецца асноўная праграма:

  • музычныя выступленні фолк-праекта “BRAMA MORA” і Ільі Шынкарэнкі;
  • модны паказ брэнда “TIKOTA UNIQUE” і яго стваральніцы Кацярыны Безрукавай;
  • інтэлектуальныя забаўкі – квіз “Дакрануцца да зор” і квэст “Выканаць немагчыма”;
  • монаспектакль Аляксея Кулакова “Гражданин Луны” і ценевы тэатр «Зорны ровар» ад музейных супрацоўнікаў (паводле твораў Пятра Васючэнкі);
  • лекцыя астрафізіка Аляксандра Мурашкі і стварэнне задыякальнага модуля з Марыяй Бугаёвай;
  • курс “літаратурнай касмаграфіі” ад Міхала Бараноўскага па пошуку сваіх зорак, каб было што пачытаць, калі вырашыце здзейсніць міжзорнае падарожжа.

І гэта яшчэ не ўсё!..

Паехалі!

Агульная праграма доўжыцца з 17:00 да 23:00.

Уваходны квіток – 20 рублёў і 15 рублёў для дзяцей (да трох гадоў – бясплатна).

Чакаем вас па адрасе: вул. М.Багдановіча, 7а.

Close Menu