Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

«Успомнілася пра Вас і захацелася напісаць…»: выстава пра сяброўства Адама Багдановіча і Максіма Горкага

14 мая 2026 года, а 12-й гадзіне, у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча запрашаем на прэзентацыю сумеснага беларуска-расійскага выставачнага праекта “Успомнілася пра Вас і захацелася напісаць…” (Адам Багдановіч і Максім Горкі). Адкрыццё выставы адбудзецца падчас правядзення Дзён Ніжняга Ноўгарада ў Мінску, у рамках Міжнароднага культурна-асветніцкага фэсту «Шлях сяброўства».

Адам Багдановіч і Максім Горкі пазнаёміліся ў 1896 годзе, амаль адразу пасля пераезду сям’і Багдановічаў на сталае жыхарства ў Ніжні Ноўгарад. Яны пасябравалі, а ў хуткім часе сталі сваякамі, калі Адам Ягоравіч абвянчаўся з Аляксандрай Волжынай, роднай сястрой жонкі М.Горкага. Сяброўства працягвалася шмат дзесяцігоддзяў, яны сустракаліся ў Ніжнім і ў Маскве, дапамагалі адзін аднаму, падтрымлівалі, ліставаліся.

На працягу дзесяцігоддзяў цеснае сяброўства звязвае Дзяржаўны музей А.М.Горкага (г.Ніжні Ноўгарад) і Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Мінск). Супрацоўнікі музея беларускага паэта не раз прымалі ўдзел у Горкаўскіх чытаннях, ладзілі сумесныя круглыя сталы і выставы.

У выставе “Успомнілася пра Вас і захацелася напісаць…” (Адам Багдановіч і Максім Горкі) ўпершыню прэзентуюцца каштоўныя матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага музея А.М.Горкага, звязаныя з сям’ёй Багдановічаў, –  выявы фатаграфій, лістоў, аўтографаў і машынапісаў, якія раскрываюць невядомыя старонкі жыцця дзвюх сем’яў. Выстава дапоўнена арыгінальнымі матэрыяламі з фондаў музея Максіма Багдановіча, якія распавядаюць пра сяброўства рускага пісьменніка і бацькі беларускага генія.

Уваход – вольны.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Тэл.: +375 17 355 22 95, +375 17 363 07 61.

Close Menu