Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Павукі” новага часу: як прайшоў майстар-клас Вольгі Сямашкі

10 мая ў межах выставы “Павукі і павы” адбыўся майстар-клас Вольгі Сямашкі “Традыцыйныя павукі”. Удзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй і сімволікай беларускіх саламяных павукоў – традыцыйных аб’ектаў народнай культуры, якія ствараліся да святаў народнага календара і былі сімвалам абнаўлення, дабрабыту і аховы дому.

Падчас майстар-класа Вольга Сямашка распавяла пра пераасэнсаванне гэтай традыцыі ў сучасным мастацтве. Замест саломы мастачка выкарыстоўвае пластык – матэрыял нашага часу, які набывае новыя сэнсы і стварае іншыя мастацкія вобразы. Яркія колеры і маштабныя формы сучасных павукоў ператвараюць традыцыйны абярэг у актуальны арт-аб’ект.

Кожны ўдзельнік змог уласнаручна стварыць свайго “павука” ў традыцыйнай тэхніцы. Майстар-клас прайшоў у цёплай творчай атмасферы і стаў яшчэ адной магчымасцю дакрануцца да беларускай культурнай спадчыны праз сучаснае мастацтва.

Close Menu