Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Жывая памяць: музей ушанаваў пісьменнікаў-франтавікоў

Напярэдадні Дня Перамогі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і прафсаюзны актыў установы далучыліся да рэспубліканскіх святочных мерапрыемстваў. У знак глыбокай падзякі за мужнасць і подзвіг абаронцаў Радзімы яны правялі мітынг-рэквіем і ўсклалі кветкі да помнікаў пісьменнікаў-франтавікоў на Усходніх могілках.

Гэтая штогадовая акцыя стала сімвалам пераемнасці пакаленняў і жывой памяці аб подзвігу народа. Ускладанне кветак суправаджалася хвілінай маўчання ў памяць не толькі пра літаратараў, але і пра ўсіх, хто загінуў у баях за вызваленне краіны.

«Для нашага калектыву гэта важная місія – захоўваць і перадаваць праўду пра вайну, – адзначыла намеснік дырэктара па навуковай рабоце Алеся Кузняцова. – Пісьменнікі-франтавікі прынеслі ў літаратуру “акопную праўду”. Іх творы – гэта падмурак гістарычнай памяці, які вучыць нас шанаваць мір».

Памяць пра подзвіг герояў-літаратараў жыве ў нашых сэрцах і кнігах.

Close Menu