Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

13 - 14 Май 2026

Майстар-клас “Ствары свой радавод”

Каб запамінальна адзначыць Міжнародны дзень сям’і – завітайце ў Літаратурны на майстар-клас “Ствары свой радавод”!

Падчас праграмы ўдзельнікі даведаюцца:

  • якія бываюць радаводы;
  • як правільна размясціць галінкі сямейнага дрэва;
  • хто займае галоўнае месца ў радаводзе.

А пасля кожны створыць уласнае сямейнае дрэва – дэкаратыўнае пано з дрэва, паперы і ніткі, якая сімвалічна злучыць карані, ствол і галінкі вашай сям’і.

Асаблівасць нашага радаводнага дрэва ў тым, што пасля майстар-класа яго можна будзе працягваць дапрацоўваць дома: дадаваць новыя лісточкі, галінкі, імёны і дапамагаць свайму дрэву расці разам з гісторыяй роду.

Падарыце сабе і блізкім магчымасць стварыць нешта сапраўды каштоўнае – памяць пра сям’ю, якая будзе захоўвацца праз гады.

Калі: 13-14 мая.

Працягласць: 45-60 хв.

Кошт: 5 руб.

Удзел па запісе: +375 17 363-56-21 для груп ад 3 чал.

  • 00

    days

  • 00

    hours

  • 00

    minutes

  • 00

    seconds

Close Menu