Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Майстар-клас па стварэнні паштовак да Дня Перамогі

Запрашаем наведвальнікаў далучыцца да творчага занятку, прысвечанага памяці і гісторыі. Падчас майстар-класа вы створыце ўласную святочную паштоўку, аздобленую фотавыявамі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, на лёсы якіх паўплывалі падзеі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама мініяцюрнымі выявамі іх твораў. У працы будуць выкарыстаны копіі фотаздымкаў з фондаў музея, што надасць кожнай паштоўцы асаблівую каштоўнасць і глыбіню.

Удзельнікам прапануюць розныя варыянты афармлення і дэкаратыўныя элементы, дзякуючы чаму кожная праца атрымаецца ўнікальнай і будзе адлюстроўваць індывідуальны густ яе аўтара. Працэс будзе суправаджацца жывымі і цікавымі каментарыямі супрацоўніка музея пра творчасць і жыццё беларускіх аўтараў, што дазволіць не толькі праявіць сябе ў творчасці, але і дакрануцца да літаратурнай спадчыны.

Час: 7-8 мая.

Працягласць: 30–50 хв.

Кошт: 5 руб.

Удзел па папярэднім запісе для груп ад 5 чал.: +375 17 363-56-21.

Close Menu