Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Да помніка Змітрака Бядулі на Усходніх могілках усклалі кветкі

23 красавіка 2026 года, у 140-гадовы юбілей з дня нараджэння пісьменніка Змітрака Бядулі, да яго надмагільнага манумента на Усходніх могілках Мінска былі ўскладзены кветкі.

Падчас урачыстасці прагучалі шчырыя, пранікнёныя словы ў гонар выбітнага майстра слова ад прадстаўнікоў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Ушанаваць памяць класіка сабралася і шырокая грамадскасць. Да цырымоніі далучыўся аўтар манумента – скульптар Сяргей Гумілеўскі.

Мерапрыемства стала сімвалічным актам павагі да спадчыны пісьменніка і яго значнага ўнёску ў развіццё беларускай літаратуры.

Close Menu