Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Унікальны музычна-пластычны перформанс у межах выставы арт-аб’ектаў

Вясна – гэта рух і гук, вецер і вада, абнаўленне свету знешняга і ўнутранага, птушкі і расліны, перанараджэнне і ўпарадкаванне, стварэнне новай гармоніі і ажыванне застылых формаў, атаграванне і прарастанне. Запрашаем сузіраць, слухаць і перажываць усё гэта разам падчас унікальнага музычна-пластычнага перформанса “Пава лятала” ў межах выставы арт-аб’ектаў Карыны Папроцкай і Вольгі Сямашкі “Павукі і павы”.

Наведвальнікаў чакае сучасная перфарматыўная пластыка ў суправаджэнні жывых акапэльных веснавых абрадавых спеваў. Удзельнікі і наведвальнікі разам будуць перамяшчацца па прасторы выставы і адначасова назіраць і ствараць дзейства.

Калі: 28 красавіка ў 20:00.

Кошт: 15 рублёў.

Працягласць: каля 40 хвілін.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Перадпродаж квіткоў – у касе музея з аўторка па нядзелю з 10:00 да 18:30 або па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/event/5849711.

Узроставая катэгорыя: 12+.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu