Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Выстава да 185-годдзя Францішка Багушэвіча “Адкуль узяўся Бурачок?”

Музей – скарбніца самых розных каштоўных артэфактаў. Але самыя-самыя – гэта мемарыяльныя рэчы, якія належалі пісьменнікам. Чым далей ад нас эпоха, тым большая каштоўнасць.

У 2025 годзе споўнілася 185 год з дня нараджэння Францішка Багушэвіча. З яго ўлюбёнай мясціны – “блаславёных” Кушлянаў – у фонды Літаратурнага музея ў розныя часы патраплялі самыя розныя прадметы. Адзін з іх – сталовы буфет ХІХ ст., што належаў сям’і Багушэвічаў. Прыгожае разное дрэва – ужо само сапраўдны твор мастацтва і артэфакт эпохі. Менавіта ўнутры гэтай мемарыяльнай рэчы і была размешчана незвычайная выстава, прысвечаная пачынальніку беларускай нацыянальнай літаратуры.

“Адкуль узяўся Бурачок?” – такім пытаннем задаваўся даследчык, краязнаўца Уладзімір Ілліч Содаль. Выстава давала магчымасць зазірнуць у свет кушлянскай сядзібы і прайсціся пакручастымі шляхамі паэта.

Close Menu