Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Таленавіты род Чэхавых”

Выстава была створана ў межах міжнароднага музейнага супрацоўніцтва паміж  установай “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” і Дзяржаўнай бюджэтнай установай культуры Растоўскай вобласці “Таганрогскі дзяржаўны літаратурны і гісторыка-архітэктурны музей-запаведнік” (г.Таганрог, Расійская Федэрацыя). Яна прымеркавана да 165-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Антона Паўлавіча Чэхава і прысвечана гісторыі і творчай спадчыне сям’і Чэхавых.

Адоранасць прадстаўнікоў гэтага славутага роду праявілася ў разнастайных галінах: літаратуры, жывапісе, дойлідстве, акцёрскім мастацтве, фатаграфіі, выдавецкай справе, культурна-грамадскай і адукацыйна-выхаваўчай дзейнасці. Іх шматгранныя таленты зрабілі важкі ўклад у развіццё рускай і сусветнай культуры, пакінуўшы нашчадкам унікальныя творы і ідэі, якія працягваюць натхняць новыя пакаленні.

На планшэтах выставы былі прадстаўлены матэрыялы з фондаў Таганрогскага дзяржаўнага літаратурнага і гісторыка-архітэктурнага музея-запаведніка.

Close Menu