Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Літаратурная брама ХХІ стагоддзя”

Літаратура была і застаецца люстэркам, дзе можна ўбачыць час з яго тэндэнцыямі і выклікамі, тэмы, што хвалююць чалавека і раскрываюць яго асобу. Ва ўмовах новага тысячагоддзя яна мусіць прадставіць новую канцэпцыю свету і чалавека ў ім, выпрацаваць адпаведныя часу ўзоры мастацкага пісьма.

Сучасны перыяд у беларускай літаратуры распачаўся напрыканцы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя. Час яго грунтоўнага, дасканалага аналізу як агульнага працэсу, сёння яшчэ не прыйшоў. Мы зараз знаходзімся “ўнутры” гэтага літаратурнага перыяду і таму не можам бачыць яго агульныя абрысы. Разам з тым можна адзначыць пэўныя адметнасці сучасных літаратурных тэкстаў: зварот да падсвядомага ў псіхалогіі чалавека, медытатыўнасць, асацыятыўнае мысленне, пошукі новай змястоўнасці, арыгінальных прыёмаў і інш.

Экспазіцыя стала спробай адлюстравання сучаснага перыяду беларускай літаратуры праз прэзентацыю найбольш значных яго твораў: увайсці ў “літаратурную браму ХХІ стагоддзя” запрашаліся лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2024 года.

Імі сталі Фёдар Гурыновіч з кнігай “Паляўнічая паэма” (намінацыя “Лепшы твор, зборнiк твораў паэзіі”), Віктар Кунцэвіч са зборнікам аповесцяў, апавяданняў і абразкоў “Калі чужая душа — твая” (“Лепшы твор прозы”), Сяргей Міховіч з кнігай “Нам силы дает земля” (“Лепшы твор публіцыстыкі”), Мікола Мікуліч з кнігай “Максім Танк. Асоба, паэзія, лёс” (намінацыя “Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства”), Уладзімір Мазго з кнігай “Загадка — розуму зарадка” (“Лепшы твор для дзяцей і юнацтва”), Алеся Кузняцова з кнігай “Когда трещит лед” (“Дэбют”).

Усіх аўтараў, уганараваных прэстыжнай літаратурнай узнагародай краіны, пры ўсёй іх рознасці, яднае адно – любоў да роднай зямлі, павага да традыцый, закладзеных у нацыянальнай літаратуры слыннымі папярэднікамі.

На выставе былі прадстаўлены кнігі, газеты, часопісы, рукапісы, дакументы, фотаздымкі, асабістыя рэчы лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2024 года.

Нататка з адкрыцця выставы

Close Menu