Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурна-мастацкая фотавыстава “Адвечная повязь пакаленняў”

Фотаэкспазіцыя знаёміла з партрэтнымі і падзейнымі фотаздымкамі беларускіх літаратараў ХХІ стагоддзя: ад малодшага пакалення да тых, хто пачаў пісаць яшчэ ў ХХ стагоддзі.

Аўтар мастацкіх фотаздымкаў – Рагнед Малахоўскі – беларускі паэт, аўтар зборнікаў “Беражніца”, “У дзённай мітусні”, “Жыві!”, “Шлях слязы”, намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, рэдактар аддзела паэзіі штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”.

Фотамастацтвам Рагнед Малахоўскі займаецца з 2006 года, яго фотавыстаўкі ладзіліся ў Мінску і Лодзі, фотапрацы публікуюцца ў перыядычных выданнях.

Прыйшоўшы ў літаратуру ў даволі маладым веку, аўтар пасябраваў з многімі майстрамі слова. Ён меў магчымасць сустракацца з імі, назіраць за творчым жыццём, пераймаць майстэрства, вопыт і канешне – фатаграфаваць. Падыход да здымкаў фатографа-аматара заключаецца ў яго імкненні ствараць не банальныя партрэты, а праўдзівыя, жывыя вобразы. Ён ніколі не прымушае асобу пазіраваць, а “ловіць” яе ў пэўны эмацыйны момант – узрушаны, засяроджаны, гарэзлівы, рамантычны і г.д. Як літаратар, ён здольны тонка адчуць стан свайго, блізкага па духу, героя, перадаць яго характар, думкі. За час прафесійнай дзейнасці ў літаратуры Рагнед Малахоўскі паспеў стварыць даволі вялікую фотагалерэю сучаснікаў, літаратараў розных пакаленняў.

Алесь Савіцкі, Уладзімір Ліпскі, Казімір Камейша, Зіновій Прыгодзіч, Ганад Чарказян, Марыя Шакун, Міхась Башлакоў, Мікола Мятліцкі, Анатоль Зэкаў, Людміла Рублеўская, Таццяна Сівец – больш за 50 выбітных, яскравых, таленавіных прадстаўнікоў сучаснай беларускай літаратуры, заспетых фатографам у розных жыццёвых сітуацыях, можна было пабачыць на фотавыставе.

Close Menu