Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Вясна ўвосень”

Выстава прысвячалася 95-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча. Яна займала дзве залы і раскрывала творчы свет пісьменніка, яго жыццёвы і мастацкі шлях праз зварот да казачнай прозы, а таксама прадстаўляла яго выяўленчую спадчыну.

Наведвальнікі пабачалі багатую калекцыю фотаздымкаў, кнігі аўтара, афішы спектакляў паводле яго твораў, ліставанне, уласныя малюнкі Караткевіча, а таксама ілюстрацыі да яго твораў беларускіх мастакоў – Пятра Драчова, Юрыя Зайцава, Валерыя Славука, Лізаветы Пастушэнка і іншых.

Сярод асабістых рэчаў пісьменніка на выставе можна было пабачыць пазнавальныя прадметы яго адзення, партфель, гадзіннік, аксесуары для палення, кубак, якім ён карыстаўся падчас апошняй вандроўкі ў 1984 годзе, шматлікія сувеніры, у тым ліку фігуркі чорцікаў з яго знакамітай калекцыі.

Дапаўнялі шэраг экспанатаў скульптурныя выявы Уладзіміра Караткевіча аўтарства Льва і Сяргея Гумілеўскіх.

Экспазіцыя была створана на аснове матэрыялаў фондаў і бібліятэкі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Аршанскага музея У.С. Караткевіча, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і хатняга архіва Уладзіміра Караткевіча.

Нататка аб адкрыцці выставы

Close Menu