Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Канікулы ў музеі Броўкі

На працягу восеньскіх канікул Літаратурны музей Петруся Броўкі прапануе вам правесці час цікава і пазнавальна.

ПРАГРАМА (для груп да 20 чалавек):

  1. “Калі саджуся за паперу…”: магчымасць адчуць сябе сапраўдным пісьменнікам мінулага стагоддзя! Можна будзе засвоіць навык друкавання на пішучай машынцы, а таксама надрукаваць вершы Петруся Броўкі.
  2. “Мяне чакаюць у музеі”: знаёмства ў займальнай форме з тым, што такое музей. Навошта з’явіліся “дамы муз”, чым займаюцца яго супрацоўнікі і чаму гэта важна для сусветнай гісторыі і культуры.
  3. “Лучынка”: У якія гульні гулялі дзеці стагоддзе таму? Праграма заснавана на матэрыялах часопіса “Лучынка” (1914) і паглыбляе ў атмасферу дзяцінства мінулага стагоддзя.
  4. Квэст “Апошняя справа кватэры Броўкі” дазволіць адчуць сябе непаўторным дэтэктывам, раскрыць усе тайны музея ды судакрануцца з музейнымі экспанатамі.

ПРАГРАМА (для груп да 5 чалавек):

  1. Гульня “Растлумач мне, калі ласка” дазволіць весела і цікава праверыць сваю эрудыцыю і папрактыкаваць беларускую мову з дапамогай сінонімаў, антонімаў, намёкаў, гукаў, рухаў – і добрага настрою.
  2. Гульня “Мінск вачыма Петруся Броўкі” дапаможа пазнаёміцца з гістарычна знакавымі лакацыямі ў біяграфіі народнага паэта Беларусі і даведацца, што адбываецца на гэтых месцах у наш час, а таксама папрактывацца ў чытанні вершаў.
Close Menu